Зноў затрымалі Рамуальда Улана, які толькі-толькі вызваліўся. І не яго аднаго

На праўладным тэлеграм-канале з'явілася відэа са смаргонскім актывістам Рамуальдам Уланам, які толькі на мінулым тыдні вызваліўся са зняволення па амністыі. У ім Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай, піша «Вясна».

17.05.2023 / 20:19

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён нібыта распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. На мінулым тыдні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Акрамя Улана, таксама былі затрыманыя яшчэ 5 чалавек, сярод якіх яшчэ адзін былы палітвязень — Дзмітрый Паўтарак.

Чытайце таксама:

Затрымалі Алену Анісім

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Most і яго кіраўніка

Nashaniva.com