За 20 км ад мяжы з Украінай ў Беларусі будуюць умацаванні з «зубоў дракона» — «Беларускі Гаюн»

«Зубы дракона» — квадратна-пірамідальныя ўмацаваньні з жалезабетону вышынёй ад 90 да 120 см. Расійскія вайскоўцы актыўна будуць іх на Данбасе і іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, а цяпер, як даведалася маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», сталі тое ж самае рабіць і на тэрыторыі Беларусі.

18.05.2023 / 16:23

Будаўніцтва нібыта ідзе на выездзе з паселішча Калініна Гомельскага раёна, дзе ўздоўж трасы М8 у напрамку Украіны ў полі ўжо пабудавалі гэтых умацаванняў цэлую лінію. 

Раней паведамлялася, што ў справу вырабу «зубоў дракона» для расійскіх патрэб заангажаваныя і беларускія прадпрыемствы.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў дэзынфармацыяй заявы аб украінскім контрнаступленні

Названа яшчэ адно гомельскае прадпрыемства, якое можа вырабляць для Расіі «зубы дракона»

СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»

Nashaniva.com