У Мінску кіроўца таксі заснуў за рулём і ўрэзаўся ў слуп
Здарэнне адбылося каля 4-й раніцы на Лагойскім тракце каля дома №7.
20.05.2023 / 14:41
Фота: ДАІ Мінска
Кіроўца аўтамабіля «Kia» заснуў за рулём, паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска.
43-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў ліхтар.
Кіроўца і 40-гадовы пасажыр дастаўлены ў бальніцу.
Чытайце таксама:
У Бабруйску 12-гадовы хлопчык атрымаў апёкі пры гатаванні ежы
Каля мінскага фуд-корта з трэцяга паверха ўпала шкло і параніла хлопца
Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў