У Расіі пракаментавалі закон аб адтэрміноўках для беларусаў

Міністэрства адукацыі і навукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калег па тлумачэнні аб парадку прымянення закона аб адтэрміноўках у рамках Саюзнай дзяржавы.

24.05.2023 / 15:10

Беларускія дэпутаты ў сярэдзіне красавіка ўхвалілі законапраект, якім удакладнены падставы для адтэрміноўкі ад прызыву ў войска на тэрміновую службу. Нормы дакументы тычыліся ў асноўным тых студэнтаў, якія ўжо навучаюцца за мяжой або плануюць паступаць у замежныя ВНУ. У сярэдзіне мая папраўкі ў закон ухваліў Аляксандр Лукашэнка, нагадвае «Спутнік».

«Федэральныя органы выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі па вызначэнні не ўдзельнічаюць у працэсе распрацоўкі і разгляду законапраектаў Рэспублікі Беларусі. Зыходзім з таго, што навучанне беларускіх студэнтаў у расійскіх ВНУ і атрыманне імі якаснай адукацыі адпавядае інтарэсам Беларусі. Мінадукацыі і навукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калег па тлумачэнні аб парадку прымянення гэтага закона ў рамках Саюзнай дзяржавы», — пракаментавалі ў ведамстве.

Nashaniva.com