Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак

На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

24.05.2023 / 17:49

Вольга Храмцова. Фота: «Вясна»

Раніцай 23 мая ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы, нагадвае «Вясна».

У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль невядома.

Сёння над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі зладзілі правакацыю — праваабаронцы

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

У Мінску затрымалі двух братоў

Nashaniva.com