На «Нафтане» затрымалі чатырох чалавек

Афіцыйны прафсаюз папярэджвае, каб людзі пачысцілі інфармацыю ў сацсетках.

25.05.2023 / 11:46

Фота ілюстрацыйнае

Затрымалі Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку.

Прафсаюз прадпрыемства грозна папярэджвае аб неабачлівасці ў сацсетках.

«Па добраму, на жаль, некаторыя людзі не разумеюць, таму што, па іншаму растлумачыць факт парушэнняў завадчанам мы не можам. Не прайшло і тыдня, як мы прасілі вас праверыць вашыя сацыяльныя сеткі. Кіраўнікі праводзілі гутаркі ва ўсіх структурных падраздзяленнях, з большасцю размаўлялі нават асабіста, і каб ужо напэўна кожны работнік пачуў і быў у курсе адказнасці, былі раздадзеныя ўлёткі з усёй інфармацыяй. І што вы думаеце? Усё роўна, засталіся тыя, каму няма справы, ні да сябе, ні да завода, ні да сваёй сям'і — яны ўпарта хочуць каму тое, што тое, даказаць», — адзначае прафсаюз і просіць яшчэ раз праверыць сацсеткі, лайкі, каментары, фота.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужа з жонкай і цесцем — вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах

У Мінску затрымалі двух братоў, удзельнікаў музычнага гурта

19-гадовага экс-палітвязня затрымалі па новай справе. Прычым затрымлівалі ў прысутнасці аднакурснікаў

Nashaniva.com