«Твар заліты газам, вочы не адкрываюцца». Пад Варшавай напалі на беларускага актывіста Вячаслава Сіўчыка

Сіўчык ачольвае Рух салідарнасці «Разам».

25.05.2023 / 13:02

«Учора вечарам каля дома, дзе зараз пражывае Вячаслаў Сіўчык, трое невядомых напалі на беларускага палітыка. Распыліўшы ў твар Вячаславу газавы балончык, нападнікі зніклі разам з яго тэлефонам. Адпаведная заява ў паліцыю паступіла.Пра спосаб сувязі з Вячаславам і яго стан паведамлю пазней», — напісала ў сваім фэйсбуку Алена Талстая.

Я была на сувязі, бо не ведаю, ці ёсць увогуле месца, дзе Сіўчык можа быць у бяспецы, дадала яна.

«Чула ўсё ў «жывым эфіры». Не прасілі папіроску, не чапляліся, знянацку напалі, і галоўнае — абсалютна моўчкі. Вячаслаў паспеў сказаць «на мяне напалі!» — і далей гукі бойкі і валтузні, а потым сапенне чалавека, што бег з тэлефонам, і знікла сувязь. Далей толькі праз гаспадара, дзе жыве Вячаслаў, -твар заліты газам, вочы не адкрываюцца» — дадала яна,

Nashaniva.com