Павялічылі кошт праезду па беларускіх платных дарогах

У Беларусі павялічылі тарыфы на праезд грузавога транспарту па платных аўтадарогах краіны, вынікае з пастановы Мінтранса №24 ад 16 мая 2023 года.

28.05.2023 / 09:15

Для аўтамабіляў з масай больш за 3,5 тон тарыф для транспартных сродкаў з дзвюма восямі павышаецца на 1,1 еўрацэнта, да 10,1 еўрацэнта за км, з трыма восямі — на 1,1 еўрацэнта, да 12,6 еўрацэнта за км, з чатырма і больш восямі — на 0,7 еўрацэнта, да 15,2 еўрацэнта за км.

Тарыф за карыстанне платнымі дарогамі за 15 каляндарных дзён дзеяння электроннага пропуску (віньеткі) павышаецца адразу на 4 еўра, да 18 еўра, за 30 каляндарных дзён — на 6 еўра, да 28 еўра, за каляндарны год — на 21 еўра, да 96 еўра.

Павялічваюцца і санкцыі за неаплату ці няпоўную аплату. Разавы тарыф для транспартных сродкаў масай да 3,5 тон у дачыненні да фактаў неаплаты павышаецца на 2 еўра, да 12 еўра, для транспартных сродкаў масай больш за 3,5 т у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты — на 1 да 16 еўра, у дачыненні да фактаў неаплаты — на 2 еўра да 32 еўра.

Чытайце таксама:

Зноў хочуць унесці папраўкі ў закон аб дарожным руху

У Ждановічах пад Мінскам паставілі дарожны знак, не прадугледжаны ПДР

Мінтранс прапанаваў забіраць маршруткі ў несумленных перавозчыкаў

Nashaniva.com