КДБ зацікавіўся данатамі не толькі праз фэйсбук — «Беларусь галаўнога мозгу»

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», КДБ запытвае ў беларускіх банках інфармацыю пра беларусаў, якія з 2021 года некуды данацілі праз paypal і сэрвіс Buy me a coffee.

28.05.2023 / 14:51

Паводле інфармацыі канала, сілавікоў цяпер цікавяць нават данаты на карысць музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Крыніца папярэджвае аб магчымых гутарках у сувязі з гэтым у КДБ.

Buy me a coffee — амерыканская краўдфандынгавая кампанія, якая базуецца ў Сан-Францыска. Яна аказвае паслугі па зборы ахвяраванняў для стваральнікаў прадукту.

Чытайце таксама:

Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый

Беларусу ўдалося дабіцца ад Meta прыхавання звестак пра свой данат праз фэйсбук

«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі

Nashaniva.com