Кіраўнік выбаркама Турцыі афіцыйна абвясціў перамогу Эрдагана ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

Кіраўнік выбкама Турцыі Ахмет Енар абвясціў пра перамогу Рэджэпа Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі. 

28.05.2023 / 22:57

Па выніках падліку больш за 99% бюлетэняў у другім туры выбараў прэзідэнта Турцыі дзеючы кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган пераабраны на новы тэрмін. Пра гэта абвясціў Вышэйшы выбарчы савет Турцыі. 

Паводле папярэдніх звестак, Эрдаган набірае 52,14% галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, адзіны кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдароглу заручыўся 47,86% галасоў.

Кемаль Кылычдароглу назваў цяперашнія выбары адным з самых несправядлівых перыядаў у гісторыі краіны і заявіў, што працягне сваю апазіцыйную дзейнасць.

Nashaniva.com