Латвія святкуе перамогу ў хакеі. Сейм раптоўна аб'явіў 29 мая непрацоўным днём

У ноч з нядзелі на панядзелак дэпутаты Сейма прынялі папраўкі да закону аб святочных і памятных днях. Панядзелак, 29 мая, у гонар трэцяга месца зборнай Латвіі на Чэмпіянаце свету па хакеі, аб'яўлены святочным днём.

29.05.2023 / 08:14

Рашэнне было прынята літаральна ў апошні момант, каля паўночы. Перад гэтым, па даных Delfi.lv, ішлі інтэнсіўныя кансультацыі па тэлефоне. У выніку за прыняцце законапраекта прагаласавалі 52 дэпутаты, супраць не прагаласаваў ніхто, устрымаліся — трое.

Сёння хакеістаў чакаюць у Рызе, на 13 гадзін запланавана святочнае мерапрыемства ля Помніка свабоды. Улічваючы размах святкаванняў, мяркуецца, што ў цэнтры Рыгі можа быць абцяжарана рух транспарту і пешаходаў.

У матчы ЧС-2023 за трэцяе месца зборная Латвіі перамагла каманду ЗША (4:3 у авертайме) і ўпершыню ў гісторыі заваявала бронзавыя медалі. Галкіпер Артур Шылаў прызнаны лепшым гульцом турніру.

Nashaniva.com