«Дэманстраваў V-падобны жэст». Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах

Мужчыну таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе у Мінску і выхадзе на праезную частку.

30.05.2023 / 15:47

У судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе у Мінску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пратэстоўцаў.

Падчас пратэснай акцыі ён «публічна выкрыкваў лозунгі і дэманстраваў у якасці пратэстнага сімвала V-падобны жэст указальным і сярэднім пальцамі рук», піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю. Яго вінавацілі ва ўзвядзенні барыкад каля «Рыгі»

На волю выйшлі палітвязні Андрэй Шаўчук і Аляксандр Шаўцоў

Выйшла на волю Ірына Прыгава 

Nashaniva.com