У Віцебску сёння людзі выйшлі на пратэсты. Але супраць уладаў іншай краіны

Як сцвярджае БелТА, латвійцы, якія пражываюць у Беларусі, сёння выказалі пратэст супраць выбарчай сістэмы ў іх краіне. Дзяржаўнае агенцтва апублікавала здымкі з акцыі. 

31.05.2023 / 14:35

Паводле БелТА, грамадзяне Латвіі, якія пражываюць у Беларусі, 31 мая выйшлі на пікет да Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, каб выказаць сваю незадаволенасць латвійскай выбарчай сістэмай. 

«Медиазона. Беларусь» заўважыла, што ў руках у «пратэстоўцаў» былі карыкатуры з праўладнай прапагандысцкай газеты «Мінская праўда». 

У Латвіі сёння адбыліся прэзідэнцкія выбары. 

Дэпутаты Сейма абралі прэзідэнтам Латвіі шматгадовага міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча, які выступае супраць дыктарскага рэжыма ў Беларусі, заклікае да санкцый супраць беларускіх уладаў і падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі. 

Nashaniva.com