Латушка ў Кіеве сустрэўся з Падаляком

Сёння прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка, знаходзячыся з візітам у Кіеве, сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком. Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў твітары.

31.05.2023 / 18:48

Павел Латушка цяпер знаходзіцца з візітам у Кіеве і праводзіць сустрэчы з украінскімі палітыкамі. У прыватнасці, ён перадаў Генпракуратуры Украіны матэрыялы аб удзеле Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый.

Пра што менавіта ён гаварыў з Міхаілам Падаляком, пакуль што не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У Кіеве афіцыйна пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей

Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх

Латушка: Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была б ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі

Nashaniva.com