Сілавікі затрымалі каталіцкага семінарыста

Учора быў затрыманы рыма-каталіцкі семінарыст Уладзіслаў Беладзед, ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Мінска.

01.06.2023 / 13:02

Уладзіслаў знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскай катэдры, паведамляе «Хрысціянская візія».

Nashaniva.com