У Канадзе барацьба з курцамі выйшла на новы ўзровень

Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце, піша CNN. 

01.06.2023 / 21:19

Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце. Фота: Міністэрства аховы здароўя Канады

«Тытунёвы дым шкодзіць дзецям», «Цыгарэты выклікаюць рак», «Яд у кожнай зацяжцы» — такія надпісы курцу немагчыма будзе не пабачыць, бо яны будуць на кожнай цыгарэце. Надпісы зробяць на англійскай і французскай мовах. 

«Новыя Палажэнні аб знешнім выглядзе, упакоўцы і маркіроўцы тытунёвых вырабаў будуць часткай пастаянных намаганняў урада Канады па аказанні дапамогі дарослым, якія кураць, кінуць паліць, па абароне моладзі і тых, хто не паліць, ад нікацінавай залежнасці і па далейшым зніжэнні прывабнасці тытуню», — гаворыцца ў прэс-рэлізе канадскіх чыноўнікаў аховы здароўя.

Новыя правілы ўступаюць у сілу 1 жніўня і будуць уводзіцца паэтапна: да ліпеня 2024 года папярэджанні пачнуць друкаваць на цыгарэтах павялічанага памеру, а да красавіка 2025 года — на звычайных.

Новае рэгуляванне з'яўляецца часткай планаў краіны знізіць ужыванне тытуню да менш чым 5% да 2035 года.

Чытайце таксама:

Курэнне марыхуаны павышае імавернасць развіцця шызафрэніі. Асабліва ўразлівыя хлопчыкі-падлеткі і юнакі

У Швейцарыі паралізаванаму мужчыну ўжывілі імпланты ў мозг і хрыбетнік. Цяпер ён зноў можа хадзіць

Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

Nashaniva.com