Голы мужчына заскочыў на алтар сабора Святога Пятра ў Ватыкане ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне

Сцэну пратэсту знялі на мабільныя тэлефоны ўражаныя наведвальнікі і распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках.

02.06.2023 / 09:56

У чацвер вечарам у саборы Святога Пятра ў Ватыкане мужчына распрануўся дагала і залез на галоўны алтар храма ў знак пратэсту супраць вайны ва Украіне. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведаміла выданне Il Messaggero.

Сцэну пратэсту знялі на мабільныя тэлефоны ўражаныя наведвальнікі і распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках.

Мужчына маланкавым скачком здолеў падняцца на галоўны алтар, распрануўшыся цалкам дагала.

Прысутныя разам з жандарамі неадкладна ўмяшаліся і прымусілі мужчыну зноў апрануцца, даставіўшы яго ў жандармерыю для допыту і ідэнтыфікацыі.

Падчас свайго пратэсту мужчына сказаў, што пакутуе з-за дзяцей, якія гінуць пад расійскімі бомбамі ва Украіне. Як стала вядома выданню, аўтар гэтага неадназначнага жэсту пакутаваў ад моцнай дэпрэсіі, аж да таго, што наносіў сабе мікрараны пазногцямі.

У саборы Святога Пятра такое адбываецца не ўпершыню.

Nashaniva.com