Байдэн: Швецыя хутка стане чальцом NATO, я абяцаю

Прэзідэнт ЗША Дзаявіў, што Швецыя ў найбліжэйшы час стане новым членам NATO. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Акадэміі ВПС ЗША, паведамляе «Еўрапейская праўда».

02.06.2023 / 14:23

Джо Байдэн. Фота AP

У сваёй прамове амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што NATO становіцца мацнейшым і згуртаванейшым.

Ён дадаў, што Альянс яшчэ больш умацаваўся дзякуючы ўступленню Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі.

«NATO з'яўляецца больш магутным і больш згуртаваным, чым за апошнія дзесяцігоддзі, і цяпер стане яшчэ мацнейшым з уступленнем у Альянс нашага новага члена, Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі, які адбудзецца як мага хутчэй. Гэта адбудзецца. Я вам абяцаю», — адзначыў Байдэн.

Напярэдадні генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг паведаміў, што на гэтым тыдні ён гаварыў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і падкрэсліў важнасць дасягнення прагрэсу ў пытанні ўступлення Швецыі.

Як вядома, пратакол аб уступленні Швецыі ў NATO не ратыфікавалі толькі дзве краіны — Венгрыя і Турцыя.

Nashaniva.com