Памёр французскі бізнэсмэн, які стаў прататыпам галоўнага героя фільма «1+1»

Памёр французскі бізнэсмэн Філіп Поцо дзі Борг, які стаў прататыпам галоўнага героя фільма «1+1». Яму было 72 гады. Пра гэта паведамляе Le Monde.

03.06.2023 / 12:53

Філіп Поцо дзі Бор. Фота: Wikimedia Commons

Бізнэсмен, які быў прыкаваны да інваліднага вазка, памёр 1 чэрвеня ў Маракешы.

Граф Філіп Поцо дзі Борг, які нарадзіўся 14 лютага 1951 года, паходзіў з вялікай карсіканскай сям'і і быў былым кіраўніком дома шампанскіх вінаў Pommery. Ён захварэў паралічам ніжніх канечнасцяў у 1993 годзе пасля аварыі на параплане і праз некалькі гадоў, пасля смерці сваёй жонкі, наняў памочніцу па жыццезабеспячэнні, з якой у яго склаліся сяброўскія адносіны, пра якія ён распавядае ў сваёй кнізе. 

Кадр з фільма «1+1»

Выпушчаны ў 2011 годзе фільм «1+1» да таго часу меў самы вялікі поспех у французскім кінематографе з больш чым 19 мільёнамі праглядаў. Касавыя зборы фільмы склалі 1,7 мільёна даляраў.

Nashaniva.com