У Індыі рухнуў двухкіламетровы чатырохпалосны мост праз Ганг ВІДЭА

У горадзе Бхагалпур у індыйскім штаце Біхар абрынуўся чатырохпалосны мост, які знаходзіцца ў працэсе будаўніцтва, паведамляе The Times Of India.

05.06.2023 / 12:03

Паводле крыніц выдання, абрынуліся прынамсі 30 пліт з некалькіх калон.

NDTV перадае, што пасля абвальвання знік без вестак ахоўнік, які працаваў непадалёк. Урад штата распарадзіўся правесці расследаванне інцыдэнту і заявіў, што супраць вінаватых чыноўнікаў павінны быць прыняты строгія меры.

Nashaniva.com