Віншуем! Замаразкі нарэшце адступілі. Зноў вяртаецца лета

Але зноў без дажджынкі. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 6—8 чэрвеня. 

05.06.2023 / 13:09

Фота: «Наша Ніва»

У аўторак без ападкаў. Ноччу +3..+ 9°С, па поўдні месцамі да +11°С; максімальная днём +21..+27°С. атмасферны ціск істотна не зменіцца. У Мінску +6..+8°С, удзень +22..+24°С.

7 чэрвеня, у сераду, у асноўным без ападкаў, толькі днём месцамі па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы ад + 6°C па паўночным усходзе да +13°C па поўдні, днём +22..+29°С. У Мінску ўначы +8°С, удзень нават да +27°С.

У чацвер таксама без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы +8..+ 14°С, днём + 22..+28°С. У Мінску да +26°С.

Такое цёплае надвор'е захаваецца да канца тыдня.

Nashaniva.com