Расія, Турцыя і гэта неабавязковая краіна. У Мінсельгасхарчы расказалі, адкуль у Беларусь імпартуюць гародніну

У Беларусі патрэба ў агурках, памідорах, бураках, капусце, бульбе забяспечваецца ў поўным аб'ёме, зазначае Мінсельгасхарч.

05.06.2023 / 15:26

Памідоры ў Беларусь пастаўляюцца з Расіі, Азербайджана, Турцыі і нават Туркменістана

Сезоннасць вытворчасці, разам з тым, фармуе недахоп агуркоў і таматаў у зімова-вясновы перыяд, а што тычыцца буракоў, капусты і бульбы, то ў гэты перыяд прыязджае ранняя гародніна да нас з іншых краін з новага ўраджаю, паведамляе Мінсельгасхарч.

Амаль 95 працэнтаў усіх агуркоў прыехала да нас з Расійскай Федэрацыі, астатнія пяць працэнтаў — з Турцыі, Узбекістана, Ірана;

памідоры ў асноўным завозіліся з Расіі, Турцыі, Азербайджана і Туркменістана;

буракі пастаўляліся з Узбекістана, Расіі і Казахстана;

капуста белакачанная — з Узбекістана, Казахстана, Расіі і Ірана;

бульба — з Расіі, Азербайджана і Егіпта.

Nashaniva.com