«Нікога з рускіх у абмен на рускіх» рускія рускім аддаваць не гатовыя. Прыгожын адказаў Легіёну «Свабода Расіі» 

Сёння легіён «Свабода Расіі» звярнуўся да Яўгена Прыгожына з прапановаю абмяняць узятага ў палон вагнераўцамі камандзіра 72-ой брыгады УС РФ падпалкоўніка Рамана Венявіціна на салдат УС РФ, узятых у палон падчас баёў у Белгародскай вобласці. Прыгожын адказаў.

05.06.2023 / 17:47

Прэсавая служба Яўгена Прыгожына апублікавала яго адказ на зварот легіёна «Свабода Расіі» адносна перадачы ім для абмену палоннымі камандзіра 72-й брыгады ВС РФ падпалкоўніка Рамана Вінявіціна. 

«Падпалкоўнік 72-й брыгады, ён не ў палон узяты, — патлымачыў Прыгожын. — Ён быў затрыманы і перададзены для правядзення следчых дзеянняў. Ну і натуральна, нікога з рускіх у абмен на рускіх мы аддаваць не гатовыя».

Вечарам 4 чэрвеня прэс-служба «Вагнера» выклала відэа з палонным расійскім падпалкоўнікам, у якім той прызнае віну за напад яго салдат на вагнераўцаў. Паводле яго слоў, ён быў у той момант «у стане алкагольнага ап'янення» і адчуваў «асабістую варожасць» да наймітаў.

«Я, падпалкоўнік Венявіцін Раман Генадзьевіч, камандзір 72-ой брыгады, са сваімі падначаленымі ў стане алкагольнага ап'янення і з-за асабістай варожасці раззброіў адну з груп ПВК «Вагнер» і абстраляў іх машыну. Я вінаваты», — сказаў падпалкоўнік Венявіцін на відэа.

Прычыну сваёй варожасці да наймітаў ён у відэа не агучыў, але пры гэтым пагадзіўся з вагнераўцам за кадрам, што «на вайне асабістай варожасці быць не павінна».

Таксама ўчора ў Белгародскай вобласці Рускі добраахвотніцкі корпус прапанаваў губернатару Гладкову аддаць палонных расіян узмен на размову. Гладкоў на абмен не прыйшоў. 

Чытайце таксама:

ПВК «Вагнер» падчас узброенага сутыкнення з расійскімі салдатамі захапіла ў палон падпалкоўніка арміі РФ і прымусіла яго выбачацца на відэа

У Белгародскай вобласці РДК узяў у палон расійскіх вайскоўцаў і прапануе губернатару перамовы

Кіраўнікі легіёна «Свабода Расіі» паказалі новых расійскіх палонных 

Nashaniva.com