Вынесены прысуд па справе «Газпрам трансгазу Беларусь»

Калонія ўзмоцненага рэжыму і частковая амністыя.

06.06.2023 / 13:25

У Мінску вынеслі прысуд па справе аб карупцыі ў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», піша БелТА.

Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Андрэй Шабан прысуджаны да 7 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штрафу 185 тысяч рублёў, пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі на 5 гадоў.

Начальнік вытворчага аддзела аўтаматызацыі Ігар Гедрановіч да ідэнтычнага пакарання. Начальнік аддзела канкурэнтных закупак філіяла «Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі» Вадзім Дзямешка на падставе ч.2, арт. 430 КК прысуджаны да 3 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штрафу 111 тысяч рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі на 5 гадоў.

Прадстаўнік аднаго з суб'ектаў гаспадарання Цімур Клюеў прызнаны вінаватым у дачы хабару ў буйным памеры з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Яму прысудзілі 2 гады 6 месяцаў калоніі са штрафам 111 тысяч рублёў.

Да абвінавачаных Шабана, Гедрановіча, Дзямешкі і Клюева ў зале суда была ўжытая арт. 7 закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» ад 7 снежня 2022 №220-З, яны былі часткова — на 1 год — вызваленыя ад асноўнага пакарання.

Меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту Шабану і Гедрановічу суд пакінуў без змены, Клюеву — адмяніў, вызваліўшы яго з-пад варты ў зале суда. Меру стрымання Дзямешку ў выглядзе закладу змянілі на заключэнне пад варту ў зале суда.

Nashaniva.com