Ураджэнку Украіны асудзілі на паўтара года за ўдзел у Маршах у Мінску

Аксану Лакозу прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

06.06.2023 / 14:04

Справа разглядалася 16 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Прысуд вынесла суддзя Юльяна Шчэрба. Вядома, што жанчыне ў віну ставіўся ўдзел у мірных Маршах у 2020 годзе.

Аксана Лакоза — ураджэнка Украіны, але мае беларускае грамадзянства. Да затрымання жыла ў Бараўлянах, піша «Вясна».

Nashaniva.com