Жонка і сын паўночнакарэйскага дыпламата зніклі ў Расіі. Імаверна, яны збеглі

Прадстаўнік генконсульства КНДР ва Уладзівастоку сам напісаў заяву пра знікненне сваіх родных, пішуць расійскія тэлеграм-каналы. 

06.06.2023 / 16:26

 Зніклыя жонка і сын паўночнакарэйскага дыпламата. Фота: ru2ch / Теlegram

Паводле яго, 4 чэрвеня яго 43-гадовая жонкаі 15-гадовы сын селі ў таксі на тэрыторыі генконсульства, і з тых часоў іх не бачылі. Мабільныя тэлефоны недаступныя.

Таксіста, які падвозіў жанчыну з сынам, высадзіў іх ля будынка на вуліцы Рускай. Цяпер зніклых шукаюць.

Будынак генконсульства маці і сын пакінулі з трыма скрынкамі — верагодна, туды яны склалі асабістыя рэчы.

Паліцыя мяркуе, што яны збіраюцца з'ехаць у Кітай ці Паўднёвую Карэю.

Чытайце таксама:

Масква прапануе Пхеньяну ежу ў абмен на зброю — ЗША

Дачку Кім Чэн Ына заўважылі ў куртцы Dior за 2800 даляраў

У КНДР пераймяноўваюць цёзак дачкі Кім Чэн Ына

Nashaniva.com