За пяць кіламетраў ад Беларусі ва Украіне гараць лясы

Ад мяжы з Камарынскім лясгасам ачаг падзяляе ўсяго каля 5 кіламетраў, паведамляе Мінлясгас.

07.06.2023 / 11:44

Фота: Мінлясгас

Службовыя асобы лясной аховы ўважліва сочаць за становішчам і рыхтуюцца да розных варыянтаў развіцця падзей.

У Беларусі ўстанавілася засушлівае надвор'е. У маі ападкаў выпала 19 працэнтаў ад месячнай нормы!

Доўгі час у Беларусі не было дажджоў. Па-ранейшаму ў большасці раёнаў краіны або забаронена, або абмежавана наведванне лясоў.

Свабодна наведваць лясы можна толькі на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Чырвоным пазначаны раёны, дзе зусім нельга наведваць, жоўтым — дзе ёсць абмежаванні. Інтэрактыўная карта Мінлясгаса

Nashaniva.com