«Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм». Ціханоўская распавяла пра анлайн-сустрэчу з каліноўцамі

Сёння стала вядома, што прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі анлайн-перамовы са Святланай Ціханоўскай. Некаторыя дэталі размовы «Нашай Ніве» прывёў адзін з байцоў, які прысутнічаў на гэтай відэа-сустрэчы.

07.06.2023 / 21:30

Фота: belwarriors / Telegram

Ціханоўская таксама апублікавала з гэтай нагоды пост.

«Вызваліць Беларусь мы можам толькі разам. Нам трэба размаўляць і аб’ядноўвацца. Кожны працуе ў сваім кірунку. Каліноўцы сёння змагаюцца не толькі за Украіну, але і за свабодную Беларусь. Мы падтрымліваем іх працу і ўсіх тых, хто працягвае барацьбу. 

Я падзякавала добраахвотнікам за іх гераізм. У нас супольная мэта — свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь», — адзначыла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Гэта адзнака рэжыму Лукашэнкі міжнароднай супольнасцю». Ціханоўская пракаментавала галасаванне ў Раду Бяспекі ААН

«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу

Сілавікі прымусілі маці яшчэ аднаго каліноўца запісаць відэа

Nashaniva.com