У Аўстрыі цягнік заехаў у тунэль і загарэўся. Эвакуявалі каля 200 пасажыраў

Цягнік, які накіроўваўся ў Гамбург і Амстэрдам, праязджаў праз тунэль паблізу горада Інсбрук у Альпах, калі абарваўся кантактны провад.

08.06.2023 / 10:13

Цягнік, які накіроўваўся ў Гамбург і Амстэрдам, праязджаў праз тунэль паблізу горада Інсбрук у аўстрыйскіх Альпах у сераду ўвечары, калі абарваўся кантактны провад, паведамляе Kronen Zeitung.

Tirol: Großeinsatz für die Einsatzkräfte; ein Feuerinferno in einem Tunnel fordert 33 Verletztehttps://t.co/LVVzwvq871 pic.twitter.com/f4CLxCrOh9

— Kronen Zeitung (@krone_at) June 8, 2023

Цягнік, які перавозіў пасажыраў, таксама перавозіў аўтамабілі, і адзін або некалькі з іх загарэліся ад пашкоджанага кабеля.

Каля 45 пасажыраў атрымалі нязначныя траўмы ў выніку інцыдэнту, верагодна, з-за удыхання дыму.

«Пажар быў ліквідаваны ў 22:19, а эвакуацыя завяршылася ў 23:40 па мясцовым часе», — сказаў прадстаўнік аператара аўстрыйскай чыгункі ÖBB.

ÖBB арганізаваў аўтобусы для далейшай транспарціроўкі. Тых, хто не меў патрэбы ў медыцынскай дапамозе, спачатку даставілі на аўтобусе ў Інсбрук. Для ўсіх арганізавалі месцы для начлегу.

Чытайце таксама:

Пасажыры самалёта, які ляцеў у Сан-Францыска з Дэлі, апынуліся ў Магадане

Аперацыя па выдаленні грыжы ў Папы Рымскага прайшла паспяхова

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

Nashaniva.com