У Францыі мужчына з нажом напаў на групу дзяцей: шасцёра параненых

Некаторыя дзеці знаходзяцца ў крытычным стане.

08.06.2023 / 12:50

Прынамсі сем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі нажавыя раненні ў выніку нападу ў горадзе Ансі на ўсходзе Францыі. Мужчына, узброены нажом, напаў на групу дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў у 9:45 раніцы ў парку ля гарадскога возера, піша Бі-бі-сі.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен напісаў у твітары, што нападнік «арыштаваны дзякуючы хуткай рэакцыі сіл бяспекі».

Паводле звестак тэлеканала BFMTV і агенцтва AFP, якія спасылаюцца на крыніцы ў паліцыі, мужчына распавёў, што ён — сірыйскі бежанец, які шукае прытулку ў Францыі.

Nashaniva.com