Cмог ад канадскіх лясных пажараў дасягне Нарвегіі

Дым ад канадскіх лясных пажараў, якія ўтварылі густы шлейф у Канадзе і прылеглых раёнах ЗША, па прагнозах, дасягне Нарвегіі, паведамілі навукоўцы.

09.06.2023 / 06:59

Навукоўцы-атмасфернікі кліматолагі з Нарвежскага інстытута даследавання клімату і навакольнага асяроддзя (NILU) выкарыстоўваюць мадэлі для прагназавання шляху дыму праз атмасферу, піша Postimees.

З 1 чэрвеня cмог распаўсюдзіўся на Грэнландыю і Ісландыю, а назіранні ў паўднёвай Нарвегіі зафіксавалі рост канцэнтрацыі аэразольных часціц у паветры, паведамілі ў Інстытуце.

«Мы бачым трохі дыму і адчуваем яго пах», — сказаў даследчык NILU Нікалаас Эвангеліу.

«Аднак мы не думаем, што колькасць часціц у паветры ў Нарвегіі стане настолькі высокай, што гэта будзе шкодна для здароўя», — дадаў ён.

Footage of the George Washington Bridge that connects New Jersey and New York City amid smoke from Canada wildfires. pic.twitter.com/J1PMoosdjl

— Ravi Chaturvedi (@Ravi4Bharat) June 8, 2023

На ўсходнім узбярэжжы ЗША забруджванне ад канадскіх лясных пажараў вырасла да небяспечнага ўзроўню. Вялікія шлейфы забруджанага паветра, верагодна, распаўсюджваецца на штаты Сярэдняга Захаду.

Timelapse of NYC skyline disappearing due to wildfire smoke from Canada.
Officials now giving New Yorkers N95 mask to wear. #smoke #CanadaWildfires #NewYork #wildfires #AirQualityAlert pic.twitter.com/9sF8ZLhZBu

— ∼Marietta (@MariettaDaviz) June 8, 2023

Смог парушае жыццё мільёнаў людзей, парушае паветраны рух і прымушае людзей шукаць маскі для абароны ад каранавіруса.

Канада звярнулася па дапамогу для тушэння 400 лясных пажараў.

Nashaniva.com