«Крэатыўны арт-аб'ект». Воданапорную вежу ў Жабінцы пафарбавалі ў колеры чырвона-зялёнага сцяга

Але адметныя не толькі новыя колеры воданапорнай вежы ў Жабінцы, але і тое, як гэта падаюць мясцовыя медыя.

09.06.2023 / 10:53

Фота: тэлеграм-канал «Жабінка актуальна»

Пра чырвона-зялёную афарбоўку напісаў тэлеграм-канал «Жабінка актуальна».

Ідэю называюць «крэатыўнай» і пішуць, што воданапорная вежа стала «выразным арт-аб'ектам, які прываблівае ўвагу ўсіх, хто праходзіць міма».

«Колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь — чырвоны, зялёны — былі па-майстэрску выкарыстаны для стварэння прывабнага і яркага дызайну на воданапорнай вежы. Кожны колер сімвалізуе пэўныя каштоўнасці і ідэалы нашага дзяржавы.

Такое пераўтварэнне дадзенага аб'екта не толькі прыцягвае ўвагу жыхароў і наведвальнікаў раёна, але і служыць важным знакам нацыянальнай ідэнтычнасці.

Гэты арт-аб'ект стаў яскравым прыкладам таго, як мастацтва можа сумяшчацца з функцыянальнасцю звычайных горадабудаўнічых аб'ектаў, ператварыўшы іх ва ўнікальныя і ўражлівыя элементы гарадскога ландшафту», — піша канал.

Можна было б падумаць, што гэта жарт, але «Жабінка актуальна» — праект брэсцкага тэлебачання «Лагуна ТБ». Яно працуе з 2019 года і мае ў лагатыпе чырвоны і зялёны колер.

Nashaniva.com