У Наваполацку затрымалі двух музыкаў

Напярэдадні фестывалю Інды-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава

09.06.2023 / 11:50

Затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкаў пакуль невядома, піша «Вясна».

Паведамляецца таксама, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.

Nashaniva.com