Для актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі
У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» Максіма Сеніка пазбаўленне волі.
09.06.2023 / 16:39
Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 1 арт. 361-2).
Чакаецца, што прысуд быдзе абвешчаны ў пачатку наступнага тыдня, паведамляе «Вясна».