У Віцебску зноў вярнуліся да тэмы будаўніцтва копіі полацкага Сафійскага сабора

У Віцебску рыхтуецца грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва Сафійскага сабора на беразе Дзвіны ля моста Блахіна, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

10.06.2023 / 19:27

Від на будучы Сафійскі сабор у Віцебску ад Дзвіны

Пасля таго, як у 2016 годзе гараджанам удалося прадухіліць высечку дрэў у парку Партызанскай славы пад будаўнічую пляцоўку копіі полацкага Сафійскага сабора, ініцыятыва пабудовы гэтай праваслаўнай царквы заглухла на некалькі гадоў.

Праз тры гады тагачасны кіраўнік Віцебска Віктар Нікалайкін паведаміў гараджанам, што копію храма збіраюцца гэтым разам узводзіць на пляцоўцы паміж гандлёвым цэнтрам «Беларусь» і былымі габрэйскімі могілкамі.

Від на будучы Сафійскі сабор у Віцебску з поўдня

У 2020 годзе прайшло абмеркаванне праекта будаўніцтва. Як аказалася, будынак сабора па плошчы меў быць яшчэ большым, чым той, што планаваўся ў парку. У красавіку 2021 года Віцебск упершыню наведаў мітрапаліт Веніямін, які асвяціў спецыяльны знак на месцы будучай Ніжняй царквы Сафійскага сабора на беразе Дзвіны.

Асвячэнне каменя на месцы будаўніцтва сабора

На гэтым справа з будаўніцтвам копіі старажытнага сабора нібыта была заціхла. Цяпер, аднак, высвятляецца, што ў красавіку ўсяго за два тыдні была падрыхтаваная справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гэтага аб'екта будаўніцтва.

Паводле паведамлення гарвыканкама, на грамадскае абмеркаванне справаздачу плануюць вынесці 21 чэрвеня, заўвагі будуць прымаць цягам месяца. Затым даецца яшчэ месяц на дапрацоўку справаздачы згодна з заўвагамі. А ў жніўні-верасні справаздача ў складзе перадпраектнай (перадінвестыцыйнай), праектнай дакументацыі будзе праходзіць дзяржаўную экалагічную экспертызу.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як цяпер выглядае 200-гадовая царква, у якой бываў Ігнат Дамейка

Тэолаг патлумачыла, чаму рэлігія стала для Лукашэнкі важнейшай за спорт

«Нашы свецкія людзі — больш прыстойныя і сумленныя за архірэяў, якія даўно забыліся, як павінны рабіць вернікі». Апублікавалі «духоўны запавет» уладыкі Арцемія

Nashaniva.com