У атэстатах і дыпломах новага ўзору замест прозвішча — «фамілія»

Бланкі дакументаў аб адукацыі памянялі са жніўня 2022 года, усе іх узоры сабраныя ў пастанове Саўміна №274. А журналісты «Еўрарадыё», зірнуўшы на іх, пабачылі грубую лексічную памылку.

10.06.2023 / 20:34

Ва ўсіх дакументах аб адукацыі, выкананых па-беларуску, стаіць замест слова прозвішча слова «фамілія».

Між тым апошняе слова, хоць і ёсць у беларускай мове, але ў іншым значэнні: калі ідзе гаворка пра род, шэраг пакаленняў з адным прозвішчам. Слоўнік дае прыклад: «Фамільны дом Міцкевічаў».

Чытайце таксама:

Як сказаць па-беларуску «пятая точка»?

Калінінград, Кёнігсберг, Крулевец. А як па-беларуску?

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Nashaniva.com