У ЗША памёр матэматык, асуджаны пажыццёва за тэрарызм

Ва ўзросце 81 год у амерыканскай турме памёр Тэадор Качынскі, больш вядомы як Унабомбер. Ён быў матэматыкам, але вядомасць набыў серыяй тэрарыстычных актаў.

10.06.2023 / 21:27

У перыяд з 1978 па 1995 гады Качынскі рассылаў поштай бомбы ва ўніверсітэты і авіякампаніі. Усяго ён адправіў 16 такіх пасылак, якія забілі трох чалавек і паранілі яшчэ 23.

Такім нялюдскім спосабам Качынскі выказваў сваю незадаволенасць сучасным прамыслова-тэхналагічным грамадствам і яго наступствамі, што адбілася ў яго «Маніфесце Унабомбера», у якім тэрарыст крытыкаваў тэхналагічны прагрэс і прапагандаваў вяртанне да прыроды і скасаванне тэхналогій.

У 1996 годзе Качынскі быў арыштаваны і ў 1998 годзе прызнаны вінаватым у серыі тэрактаў. Яго прысудзілі да пажыццёвага зняволення без магчымасці ўмоўнага вызвалення.

Чытайце таксама:

Экс-агент ФБР Роберт Хансэн, асуджаны ў ЗША да пажыццёвага тэрміну за шпіянаж на карысць Расіі, знойдзены мёртвым у турме — BBC

У Італіі затрымалі боса «Коза ностра». Ён хаваўся 30 гадоў

Суд Швецыі прызнаў двух братоў вінаватымі ў шпіянажы на карысць Расіі. Адзін з іх атрымаў пажыццёвы тэрмін

Nashaniva.com