Заўтра па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела

У нядзелю 11 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначалася 8 чэрвеня, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія, паведамляе Catholic.by.

10.06.2023 / 22:44

Мінулагодняя працэсія Божага Цела ў Мінску

Працэсію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з Генеральнымі вікарыямі архідыяцэзіі біскупамі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім. У працэсіі таксама возьме ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамантам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой Імшы на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца а 9-й гадзіне.

Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Пермогі, далей — на Кастрычніцкую плошчу і завершыцца пры мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага, у гэты дзень з 9.00 да 13.00 іншых святых Імшаў у касцёлах Мінска не будзе.

Чытайце таксама:

У Польшчы ўпершыню прызначылі душпастыра для беларускай каталіцкай супольнасці

У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

У Магілёве падчас набажэнства граў на аргане сам мясцовы біскуп ВІДЭА

Nashaniva.com