У нядзелю абяцаюць навальніцы і моцныя дажджы. Але не без нюансаў

Ноччу па паўднёвай палове краіны, а днём пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць дажджы, месцамі навальніцы і ліўні.

24.06.2023 / 11:09

Фота: «Наша Ніва»

Ноччу +12..+ 18°С, максімальная днём + 21..+27°С, па Гомельскай вобласці месцамі + 18..+ 20°С.

У панядзелак надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівая паветраная маса. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў асобных раёнах па ўсходзе моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Ноччу + 9..+ 16°С, днём складзе ад + 18°С па ўсходзе да +26°С па захадзе Беларусі.

У аўторак днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу + 9..+ 15°С, максімальная днём +18..+24°С.

Nashaniva.com