Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты

Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах — у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць напрыканцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі. У тэлеграм-канале «Беларускi піянэр» з'явіўся архітэктурны эксклюзіў — выявы сталінскай гмаха, што збіраліся пабудаваць у цэнтры Мінска. Цяпер на гэтым месцы стаіць дом з вядомай мінчанам крамай «Акіян». 

05.07.2023 / 08:30

Крыніца: архіў БДАНТД 

Да вайны па гэтым адрасе ў цэнтры Мінска знаходзіўся інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі. Менавіта на яго месцы (будынак пацярпеў у вайну) архітэктары вырашылі ўзвесці сталінскую гмах з усімі яго атрыбутамі. Багата ўпрыгожаны ляпнінай 15-павярховы дом павінен быў вянчаць шпіль з зоркай, па кутах шматпавярхоўкі збіраліся расставіць скульптуры. 

Аднак калі ў канцы дзесяцігоддзя дайшла справа да рэалізацыі праекта, то ўсю прыгажосць прыбралі.

У выніку, будынак на скрыжаванні праспекта Незалежнасці ( у тыя гады — вуліцы Савецкай) і вуліцы Казлова (у тыя гады — Даўгабродскай) пабудавалі па спрошчаным варыянце — без шпіля, статуй, калон і іншых празмернасцяў.

У 1975 годзе менавіта ў гэтым доме адкрылі краму «Акіян» з фірмовай «луской» на сценах. У 2021 годзе краму закрылі на рамонт. Тады мінчане сабралі больш за тысячу подпісаў, каб захаваць назву магазіна і інтэр'ер. Пасля рамонту «луску» вярнулі толькі часткова. Большую яе частку перадалі ў Музей гісторыі горада Мінска.

Чытайце таксама:

Зрабіў лазню з хлява, выкапаў сажалку і будуе капліцу. Беларус пераехаў на хутар у Палессі і стаў папулярным блогерам, расказваючы пра сваю гаспадарку

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

Спатрэбілася тры гады і $200 000. Як выглядае незвычайны дом-зямлянка беларускага архітэктара 

Nashaniva.com