ДПК заяўляе, што ў Брагінскім раёне перахапілі украінскі дрон

Дзяржпагранкамітэт заявіў пра перахоп 16 ліпеня ўкраінскага беспілотніка ў Брагінскім раёне 16 ліпеня. У ведамстве сцвярджаюць, што гэты апарат вёў разведку.

17.07.2023 / 16:16

Скрыншот з відэа ДПК

«Украінскі бок працягвае правакацыйныя дзеянні, звязаныя з наўмысным залётам беспілотнікаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Чарговы інцыдэнт зафіксаваны 16 ліпеня ў Брагінскім раёне. Памежны нарад, які выконваў задачы па ахове мяжы на рацэ Дняпро, выявіў беспілотны лятальны апарат, які незаконна перасёк мяжу з тэрыторыі Украіны. З дапамогай дрона вялася разведка прыгранічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заяўляе ДПК.

Дрон, як паведамляецца, пасадзілі на ваду пры дапамозе радыёэлектроннай стрэльбы. Распачалі адміністрацыйны працэс, праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Дзяржпагранкамітэт сцвярджае, што ў маі памежнікі збілі ўкраінскі беспілотнік з выбухоўкай

Nashaniva.com