У Грэцыі зафіксавалі новы рэкорд спёкі: +46°C

Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў невялікім горадзе Гітэё, размешчаным у перыферыі Пелапанеса.

24.07.2023 / 10:47

З-за спёкі Акропаль у Афінах закрывалі ўдзень. Фота: Simon Skafar / Getty Images

У нядзелю, 23 ліпеня, у Грэцыі зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд, калі паветра прагрэлася да больш за 46°C, пра гэта паведамляе Kathimerini са спасылкай на звесткі аўтаматычных метэаралагічных станцый Афінскай Нацыянальнай абсерваторыі.

Тэмпературны рэкорд зафіксавалі ў невялікім горадзе Гітэё, размешчаным у перыферыі Пелапанеса. Спякота там складала 46,4°C.

Гэта новы рэкорд самай высокай тэмпературы ў Грэцыі з моманту пачатку назіранняў у 2006 годзе.

У канцы мінулага тыдня днём слупок тэрмометра ў Грэцыі паказваў больш за 40°C, з-за спёкі Афінскі Акропаль закрывалі на дзённыя гадзіны, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі.

Чытайце таксама:

Верхняя мяжа бяспечнай для чалавека тэмпературы — ніжэйшая, чым думалі навукоўцы

Nashaniva.com