Сіноптыкі анансавалі невялікае пахаладанне на наступныя дні

Літаральна дзень-два.

26.07.2023 / 16:02

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі на поўдні будуць адзначацца моцныя дажджы.

Днём па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +11..+ 17°С, максімальная днём +16..+22°С, па паўднёвым усходзе +24°С. У Мінску ўсяго +17..+19°С.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём навальніцы. Ноччу +8..+15°С, днём + 19..+25°С. У Мінску ўжо да +23.

У суботу месцамі па краіне — невялікія кароткачасовыя дажджы, днём навальніцы. Ноччу ад + 8°C па поўначы да + 16°C па паўднёвым захадзе краіны, днём +20..+27°С. У Мінску +23°C.

Nashaniva.com