550 тысяч! У зборы сродкаў для палітвязняў узялі яшчэ адну планку. Застаецца дзве гадзіны

Марафон незалежных медыя і арганізацый пачаўся ў суботу раніцай. Данаціць можна да 23:59 нядзелі. Па стане на 21:50 сабрана 550 тысяч еўра.

30.07.2023 / 21:50

Заданаціць можна на сайце salidarnasc.com.

Што будзе далей з сабранымі сродкамі?

Пасля анлайн-марафону пройдзе першае пасяджэнне назіральнай рады з прадстаўнікоў медыя, што рэалізоўваюць праект. Яны прымуць рашэнне аб тым, як размеркаваць сабраныя сродкі паміж арганізацыямі-ўдзельніцамі марафону, а тыя, у сваю чаргу, змогуць на сабраныя грошы дапамагчы сем’ям палітвязняў, з якімі працуюць. Праз нейкі час (меркавана, праз тры месяцы) назіральная рада вывучыць справаздачы арганізацый і агучыць публічную заяву пра тое, на што пайшлі сродкі.

Вось пра якія арганізацыі гаворка:

Паводле падлікаў «Вясны», у краіне цяпер 1475 палітвязняў. Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby называе лічбу 1741 чалавек. Гэта тыя, хто цяпер знаходзіцца ў няволі за палітыку.

Арганізатары мерапрыемства нагадваюць пра меры бяспекі: не варта данаціць з выкарыстаннем расійскіх ці беларускіх плацежных інструментаў. Таксама, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце трансляцыі са сваіх персанальных акаўнтаў.

Чытайце таксама:

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

Выдавецтва «Янушкевіч» перадасць палітвязням сваю сённяшнюю выручку

Nashaniva.com