У Полацку немаўля выпадкова зачынілі ў машыне, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

У Полацку дзяўчынка, якой няма і года, апынулася адна ў закрытым аўтамабілі. На дапамогу давялося выклікаць ратавальнікаў.

04.08.2023 / 17:02

Скрыншот з відэа

Маці дзіцяці выгружала рэчы з аўтамабіля. Электронны ключ трапіў у салон, спрацаваў цэнтральны замак, і дзверы аўтамабіля зачыніліся. Дзяўчынка засталася ў салоне з зачыненымі вокнамі, і мама не магла да яе трапіць. Між тым аўтамабіль стаяў на сонцы, а тэмпература паветра на двары дасягала 26°С.

Выратавалі сітуацыю толькі выкліканыя супрацоўнікі МНС, якія праз багажнік трапілі ў салон і адкрылі адну з дзверцаў. Дзіця перадалі медыкам. Дзяўчынку агледзелі, шпіталізацыя яе не спатрэбілася, паведамляе МНС. 

Чытайце таксама:

У Магілёве аўтамабіль згарэў проста на дарозе

У Мсціслаўскім раёне падчас працы на зернесушылцы загінуў падлетак

На Лідчыне перакуліўся трактар з каровамі

Nashaniva.com