Пад Мінскам зноў пабачылі мядзведзя

Днямі ў сеціве з'явілася відэа з вячэрняй прагулкі мядзведзяў па вёсцы Ганалес Ждановіцкага сельсавета. Цяпер жа прэс-служба Мінлясгаса паведаміла, што буйнога звера бачылі ў іншай прысталічнай мясцовасці, каля вёскі Нялідавічы Папярнянскага сельсавета.

04.08.2023 / 22:53

Фота: t.me/minleshoz

У Міністэрстве нагадалі, што пры сустрэчы з гэтай дзікай жывёлінай не трэба праяўляць агрэсію, не варта рабіць рэзкіх рухаў і блізка да яе падыходзіць, нават калі мядзьведзь падаецца мірным і бяспечным.

У апошнія гады ў Беларусі значна вырасла колькасць мядзведзяў. Паводле ацэнак спецыялістаў, у краіне налічваецца 550-700 асобін. Ідуць размовы нават пра тое, каб выключыць іх з Чырвонай кнігі.

Чытайце таксама:

Мядзведзіца і трое медзведзянят выйшлі да людзей у Навагрудскім раёне ВІДЭА

Улады Румыніі загадалі знішчыць амаль 500 мядзведзяў

Літоўска-беларускую мяжу цяпер патрулюе мядзведзь

Nashaniva.com