Рагачоўскую згушчонку на eBay прадаюць па 20 даляраў за бляшанку

Бляшанка рагачоўскай згушчонкі ў нашых крамах прадаецца прыкладна па 3,5 рубля. Дакладна такую ж можна купіць на ebay.com у васямнаццаць разоў даражэй, за 20 даляраў. Пры дробным опце даецца зніжка, заўважыў «Анлайнер».

07.08.2023 / 18:44

Прадавец засведчыў, што ў яго 100% арыгінальны прадукт. У аб'яве сказана, што ў наяўнасці было восем бляшанак, але дзве з іх ужо прададзеныя. За дастаўку трэба заплаціць яшчэ 5 даляраў.

Прадавец тэрытарыяльна знаходзіцца ў Мінску, у яго больш за сотню водгукаў і практычна ўсе станоўчыя. Таксама ў яго на eBay можна купіць калготкі Conte і беларускія маркі.

Чытайце таксама:

«Варэнне з нашага саду не будзе стаяць да зімы». Беларусы-эмігранты паказалі, якія ім прысылаюць падарункі з радзімы

У Рагачове выпусцілі згушчонку са смакам ірландскага крэму

Рагачоўскую згушчонку сталі разліваць у пластыкавыя пакеты

Nashaniva.com