Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў

Суд Ашмянскага раёна прысудзіў грамадзяніна Літвы Вандзіса Далюса да 15 гадоў калоніі па абвінавачванні ў незаконным абароце наркотыкаў (частка 3 артыкула 328 КК) і незаконным перамяшчэнні наркотыкаў праз мяжу (частка 2 артыкула 328-1 КК). Інфармацыя пра прысуд з'явілася на сайце Вярхоўнага суда, а імя было пазначана ў раскладзе пасяджэнняў.

15.08.2023 / 23:11

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Roman Vladimirovich / vecteezy.com

Паводле версіі абвінавачвання, літовец прывёз з Літвы ў Беларусь 670 плітак гашышу — 64 кілаграмы рэчыва. На пасяджэнні абвінавачаны сваю віну не прызнаў і сказаў, што ў студзені ягоны знаёмы папрасіў яго прывезці ў Беларусь медыкаменты — прэпараты для пратэзавання і прыгажосці. Абвінавачаны нібыта разумеў, што гэта трэба будзе зрабіць патаемна, для чаго перадаў свой аўтамабіль знаёмаму.

Пасля літовец, маўляў, не аглядаў машыну і паехаў у бок Беларусі. А на мытні з машыны дасталі пліткі гашышу.

Зрэшты, падобны эпізод у абвінавачанага не першы. Яшчэ ў 2002 годзе расійская «Независимая газета» пісала, што ў Маскве ў таго ж Вандзіса Далюса і іншага грамадзяніна Літвы Казенаса Далюса выявілі 0,7 кг какаіну.

Чытайце таксама:

Грамадзянін Малдовы спрабаваў завезці ў Беларусь 80 кілаграмаў гашышу

Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 70 кг гашышу на рарытэтным аўто

Жыхар Брэста вырошчваў наркатычныя каноплі дома ў вазонах

Nashaniva.com