Ноччу Сумская і Адэская вобласці Украіны падвергліся масавай атацы «Шахедамі»

Усяго былі зафіксаваныя 44 пускі беспілотнікаў з трох напрамкаў.

13.09.2023 / 08:36

Ілюстрацыйнае фота Аператыўнага камандавання «Поўдзень»

Як паведамляюць Паветраныя сілы Украіны, усяго былі зафіксаваныя 44 пускі беспілотнікаў з трох напрамкаў. Асноўная цэль атакі — партовая інфраструктура поўдня Адэскай вобласці.

У выніку баявой працы, як сцвярджаецца, былі знішчаныя 32 беспілотнікі.

Зафіксаваныя пашкоджанні прыпартовай і іншай цывільнай інфраструктуры. Вядома пра шасцярых пацярпелых. Трое з іх — у цяжкім стане, яшчэ ў трох — сярэдні стан цяжкасці.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

Nashaniva.com