Падчас атакі на Севастопаль пашкоджаны вялікі дэсантны карабель «Мінск»

Па папярэдніх звестках два чалавекі загінулі ў выніку ракетнага ўдару з боку УСУ па тэрыторыі суднарамонтнага марскога завода імя Арджанікідзэ ў Севастопалі.

13.09.2023 / 09:37

Фота: тэлеграм-канал Baza

Па наяўнай інфармацыі ўсе загінулыя і пацярпелыя — супрацоўнікі завода, паведамляе Baza.

У выніку атакі былі пашкоджаныя два судны, якія знаходзіліся на рамонце: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і дызель-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне».

Усяго ж агульная колькасць пацярпелых павялічылася да 26 чалавек. Афіцыйных звестак пра загінулых пакуль не было.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

Ноччу Сумская і Адэская вобласці Украіны падвергліся масавай атацы «Шахедамі»

Nashaniva.com